Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: За нападам на Дзьмітрыя Муратава стаяць расейскія спэцслужбы


Dmitry Muratov
Dmitry Muratov

Ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, галоўнага рэдактара «Новой газеты» Дзьмітрыя Муратава аблілі фарбай у цягніку Масква — Самара на пачатку красавіка.

Адзін з нападнікаў крыкнуў: «Муратов, вот тебе за наших пацанов!»

Запіс нападу выклалі ў рэзэрвовым тэлеграм-канале «Саюзу дэсантнікаў». У пацярпелага дыягнаставалі апёк вачэй і каньюнктывы.

Пра тое, што за нападам на Дзьмітрыя Муратава стаяць расейскія спэцслужбы, паведамілі газэты The New York Times і The Washington Post са спасылкай на чыноўнікаў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.

Амэрыканская выведка не камэнтуе спосабы атрыманьня інфармацыі, спасылаючыся на неабходнасьць абараніць свае мэтады і крыніцы.

У публікацыі The New York Times гаворыцца, што выведка сьцьвярджае, што атрымала інфармацыю пра сувязь расейскіх спэцслужбаў з нападам «з розных крыніц». Справаздача выведкі была рассакрэчаная.

Якая менавіта расейская спэцслужба маецца на ўвазе ў дакумэнце, не ўдакладняецца. Абедзьве газэты называюць яе «выведкай», у асноўным такія функцыі ў Расеі выконваюць вайсковая выведка ГРУ, зьнешняя СВР і палітычная ФСБ.

Напад на Муратава ўчынілі, як мяркуецца, два чалавекі: адзін разьліваў фарбу, а другі здымаў гэта на відэа.

Паліцыі ўдалося затрымаць толькі другога зь іх — Ілью Маркаўца.

Згодна з расьсьледаваньнем «Новой газеты», непасрэдным выканаўцам быў 41-гадовы Мікалай Трыфанаў.

Ён часта ўдзельнічае ў афіцыйных мерапрыемствах Паветрана-дэсантных войскаў і пазыцыянуе сябе як вэтэран ПДВ, піша газэта, хоць і не служыў там.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG