Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы напаў у расейскім цягніку на нобэлеўскага ляўрэата Дзьмітрыя Муратава.


Дзьмітрый Муратаў
Дзьмітрый Муратаў

На нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Дзьмітрыя Муратава невядомы ўчыніў напад, абліўшы яго сумесьсю алейнай фарбы з ацэтонам у цягніку Масква — Самара.

Пра гэта Муратаў паведаміў выданьню «Новая газета. Европа».

«Аблілі ў купэ алейнай фарбай з ацэтонам. Вочы страшэнна пякуць. Цягнік Масква — Самара. Алейны пах па ўсім вагоне. Адпраўленьне затрымана ўжо на 30 хвілін. Паспрабую адмыцца. [Нападнік. — РС] выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў», — сказаў Муратаў выданьню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG