У парлямэнце Канады прызналі злачынствы Расеі ва Ўкраіне генацыдам

Антываенны мітынг у Канадзе, Ванкувер, 26 лютага 2022
Антываенны мітынг у Канадзе, Ванкувер, 26 лютага 2022

Ніжняя палата парлямэнту Канады — Палата грамад — прызналі злачынствы Расеі ва Ўкраіне генацыдам.

Як паведамляе Reuters, дэпутаты заявілі, што ёсьць «шматлікія доказы сыстэмных і масавых ваенных злачынстваў супраць чалавечнасьці», якія зьдзяйсьняюцца Масквой.

У заяве дэпутатаў у пералік ваенных злачынстваў расейскіх вайскоўцаў уключаны сыстэматычныя выпадкі наўмыснага забойства ўкраінскіх мірных жыхароў, апаганьванне трупаў, прымусовая дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей, катаваньні, фізычныя і псыхалягічныя траўмы, згвалтаваньні.

Раней ваенную агрэсію Расеі як генацыд украінскага народу прызналі
Эстонія і Латвія.

​
XS
SM
MD
LG