CNN: зьявілася новае відэа з Бучы, якое пацьвярджае, што трупы на вуліцах гораду былі пры расейскай арміі

Скрыншот зь відэа CNN
Скрыншот зь відэа CNN

Тэлеканал CNN вэрыфікаваў новыя відэазапісы за 12 і 13 сакавіка з дрона ў горадзе Буча, на якіх відаць прысутнасьць расейскай вайсковай тэхнікі побач зь целамі забітых мірных грамадзян Украіны.

У рэпартажы CNN адзначаецца, што канал пакуль не апублікаваў відэа цалкам, але паказаў скрыншоты зь яго. Кадры з гэтымі ж целамі былі і на спадарожнікавых здымках ад 18 сакавіка.

Відэа і фота целаў мірных жыхароў у Бучы, што пад Кіевам, зьявіліся ў СМІ на пачатку красавіка, калі горад перайшоў пад кантроль украінскіх войскаў.

CNN не называе імёнаў людзей, якія зьнялі і перадалі тэлеканалу відэа ў мэтах іх бясьпекі.

Мінабароны Расеі не адказала на запыт CNN.

Крэмль і МЗС РФ раней неаднаразова заяўлялі, што спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць целы ў Бучы, —гэта нібыта фэйк, а расейскія вайскоўцы да забойстваў мірных жыхароў ня маюць дачыненьня, нягледзячы на шматлікія доказы. У Бучы цяпер працуюць украінскія і замежныя пракуроры.

​
XS
SM
MD
LG