У Ровенскай вобласьці не выключаюць новых ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі

Віталь Коваль
Віталь Коваль

Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заявіў, што цяпер з боку Беларусі няма пагрозаў, але няма гарантыяў, што сытуацыя ня зьменіцца.

«Размаўляючы з вайскоўцамі, разумеем, што масавага нападу з боку Беларусі можам не чакаць. Але сытуацыя можа зьмяніцца літаральна за некалькі дзён. Мы ўжо бачылі перакідваньне тэхнікі цягам 24-48 гадзін Узброенымі сіламі Расеі. Таму такія рызыкі ў пэрспэктыве ёсьць, на жаль. Таксама застаецца вялікая рызыка ракетных удараў. Ад гэтага Ровеншчына не застрахаваная», — заявіў Віталь Коваль у інтэрвію для тэлеканалу «UA:Рівне».

Паводле яго, бясьпека ў рэгіёне даволі ўмоўная. Ад пачатку паўнамаштабнага расейскага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў Ровенскай вобласьці абстралялі аэрапорт, тэлевежу, тры аб’екты вайсковай інфраструктуры і дзьве нафтабазы.

25 красавіка тры ракеты пацэлілі ў чыгуначную станцыю ў Здалбунаве Ровенскай вобласьці. Апроч чыгункі пацярпелі каля дваццаці прылеглых будынкаў.

​
XS
SM
MD
LG