МАГАТЭ: Украіна мае патрэбу ў дадатковым абсталяваньні для сваіх АЭС ва ўмовах расейскай агрэсіі

Саркафаг на закрытай Чарнобыльскай АЭС
Саркафаг на закрытай Чарнобыльскай АЭС

Украіна запрасіла ў МАГАТЭ «шырокі пералік абсталяваньня», неабходнага для бясьпечнай эксплюатацыі атамных электрастанцый ва ўмовах расейскага ўварваньня.

Пералік абсталяваньня ўключае прыборы для вымярэньня радыяцыі, ахоўныя матэрыялы, кампутарнае забесьпячэньне, сыстэмы электразабесьпячэньня і дызэльныя генэратары, гаворыцца ў заяве МАГАТЭ.

«Мы будзем каардынаваць аказаньне дапамогі, якую дадуць МАГАТЭ і краіны-сябры гэтай арганізацыі, у тым ліку дастаўку неабходнага абсталяваньня непасрэдна на ядзерныя аб’екты Ўкраіны, — сказаў Рафаэль Гросі. — Патрэбы вялікія, і я вельмі ўдзячны за значную падтрымку, якую нашы дзяржавы-чальцы ўжо гатовыя аказаць».

Ва Ўкраіне ёсьць 15 дзейных рэактараў на чатырох электрастанцыях, зь якіх сем цяпер падключаныя да энэргасыстэмы краіны, у тым ліку два — на Запароскай АЭС, якая цяпер кантралюецца Расеяй.

Гросі таксама заявіў, што МАГАТЭ па-ранейшаму не атрымлівае неабходных зьвестак маніторынгу ад сваіх сыстэм аддаленага кантролю, усталяваных на абʼектах нядзейнай Чарнобыльскай АЭС.

На наступным тыдні Гросі мае намер наведаць Чарнобыльскую АЭС, якую расейскія войскі захапілі неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня ва Ўкраіну, але пакінулі 31 сакавіка. Ён сказаў, што перадасьць украінскаму боку абсталяваньне для радыяцыйнага кантролю, а таксама сродкі індывідуальнай засьцярогі.

​
XS
SM
MD
LG