Украіна: Расейскія войскі пры дапамозе калябарантаў рыхтуюць фальшывы рэфэрэндум на Херсоншчыне

Акцыя пратэсту ў Херсоне, люты 2022 году
Акцыя пратэсту ў Херсоне, люты 2022 году

Апэратыўнае камандаваньне «Поўдзень» Узброеных сіл Украіны паведаміла, што расейскія войскі пры дапамозе ўкраінскіх калябарантаў рыхтуюць на 27 красавіка фальшывы рэфэрэндум у акупаванай Херсонскай вобласьці.

«Дату імітацыі волевыяўленьня народу перанесьлі на 27 красавіка, спрабуючы паскорыць узаконеньне акупацыйнай улады і, як заўсёды, грэбуючы ўсімі законамі і нормамі. Тое, што „рэфэрэндум“ прызначылі пасярэдзіне тыдня, у працоўны дзень, дадаткова падкрэсьлівае, што волевыяўленьне мясцовага насельніцтва захопнікаў не цікавіць, а ў падрыхтаваным сцэнары вынік вядомы», — паведаміў сьпікер апэратыўнага камандаваньня «Поўдзень» Узброеных сіл Украіны.

Раней упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што ўлады Расеі заплянавалі псэўдарэфэрэндум на пэрыяд з 1 па 10 траўня 2022 году, у выніку якога плянуюць стварыць «Херсонскую народную рэспубліку».

​
XS
SM
MD
LG