Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Вярхоўнай Рады Ўкраіны кажа пра намер Расеі стварыць «Херсонскую народную рэспубліку»


Упаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава
Упаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава

Упаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава заявіла, што ўлады РФ маюць намер стварыць «Херсонскую народную рэспубліку».

Як піша Дзянісава ў сваім тэлеграм-канале, у Хэрсоне «плянуюць выкарыстаць схему псэўдарэфэрэндумаў, якія правялі акупанты ў 2014 годзе ў Луганску і Данецку, калі замест якога б ні было выяўленьня ўлады народу стваралася толькі карцінка для расейскай тэлевізіі».

Дзянісава паведамляе, што ў друкарні «Кахоўка» робяцца бюлетэні на «рэфэрэндум».

«Відавочна, што ўсе пратаколы па выніках „галасаваньня“ будуць падрыхтаваныя загадзя і дастаўленыя ў абласны цэнтар, — піша Людміла Дзянісава. — Псэўдарэфэрэндум заплянаваны на пэрыяд з 1 па 10 траўня 2022 году. На гэты пэрыяд яны маюць намер закрыць Хэрсон на ўезд і выезд і адключыць усе камунікацыі».

Тым ня менш Расея можа сутыкнуцца са складанасьцямі, лічыць Дзянісава. «Акупантам будзе цяжка правесьці «рэфэрэндум», бо гераічнае насельніцтва ўсёй Херсонскай вобласьці працягвае пратэставаць супраць акупацыі зь лёзунгам «Херсон — гэта Ўкраіна!».

Прадстаўніца Вярхоўнай Рады ў правах чалавека заявіла таксама, што зьбіраецца зьвярнуцца ў Камісію ААН у правах чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG