Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі, Дуда, Наўседа, Байдэн, Макрон. Як мяняецца стаўленьне беларусаў да сусьветных лідэраў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Незалежны праект вывучэньня грамадзкай думкі ў Беларусі «Народнае апытаньне» апублікаваў вынікі апытаньня пра падтрымку сусьветных лідэраў і геапалітычны выбар беларусаў — удзельнікаў пратэстаў.

У рэспандэнтаў запыталіся, якіх сусьветных палітычных лідэраў яны ведаюць і як да іх ставяцца, а таксама ў якім геапалітычным зьвязе трэба быць Беларусі.

  • Самым папулярным замежным палітыкам застаецца Ўладзімір Зяленскі. У красавіку 92% рэспандэнтаў адказалі, што станоўча ставяцца да прэзыдэнта Ўкраіны.
  • Вырасла станоўчая ацэнка Джо Байдэна (з 57% у сакавіку да 61% у красавіку) і Анджэя Дуды (з 76% да 81%). Станоўча ставяцца да прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы (78%).
  • Аднак значна пагоршылася стаўленьне да Эмануэля Макрона. У сакавіку яго ацэньвалі станоўча 50% рэспандэнтаў, у красавіку — толькі 37%. Магчыма, зьмена стаўленьня да прэзыдэнта Францыі абумоўлена ягонымі безвыніковымі спробамі дамовіцца з Уладзімірам Пуціным.

Менавіта дапамога Ўкраіне вызначае стаўленьне да сусьветных лідэраў, адзначаюць аўтары дасьледаваньня. Чым больш актыўна палітыкі падтрымліваюць Украіну, тым лепш ставяцца да іх беларусы, настроеных на пратэст.

Паводле экспэртаў „Народнага апытаньня“, вайна зьмяніла стаўленьне прыхільнікаў пратэсту да геапалітычнага выбару. Большасьць апытаных мяркуюць, што Беларусь павінна быць у Эўрапейскім Зьвязе. І ад пачатку вайны колькасьць рэспандэнтаў, якія так лічаць, расьце. У лютым за Эўразьвяз выказалася 38% рэспандэнтаў, а ў красавіку гэтую ідэю падтрымалі ўжо 60%.

Зьменшылася колькасьць людзей, якія лічаць, што Беларусь павінна знаходзіцца па-за геапалітычнымі зьвязамі (з 37% у лютым да 20% у красавіку). Таксама менш людзей падтрымліваюць хаўрус з Расеяй і ЭЗ адначасова. У лютым за зьвяз з РФ і ЭЗ выказаліся 24 працэнты, у сакавіку і красавіку такое лічаць пажаданым 10-11 працэнтаў рэспандэнтаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG