«Рост склаў 61%». Міністэрства здароўя Беларусі абурылася цэнамі на пэўныя лекі

Аптэка ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Аптэка ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі накіравала папярэджаньні аптэчным сеткам аб недапушчальнасьці неабгрунтаванага павелічэньня цаны на лекі, паведамляе прэс-служба ведамства.

У лісьце пішуць, што спэцыялісты фармакалягічнай інспэкцыі прааналізавалі дынаміку цэнаў на лекавыя прэпараты з 1 лютага па 14 красавіка і зафіксавалі падаражэньне пэўных лекавых прэпаратаў, на якія павышаны попыт у насельніцтва, у аптэках наступных суб’ектаў: ТАА «Мая аптэка», ТАА «Флора Фарм», ТАА «Сетка аптэк», ТАА «Сацфарма», ТАА «Фармпраект».

Высьветлілася, што цэны на пэўныя прэпараты ў сакавіку 2022 году з пачатку году вырасьлі да 61%.

«Арганізацыям накіраваныя лісты з папярэджаньнем аб недапушчальнасьці неабгрунтаванага павелічэньня цаны лекавых прэпаратаў і зьніжэньня іх даступнасьці для грамадзян Рэспублікі Беларусі», — заявілі ў ведамстве і нагадалі, што пытаньні цэнавай даступнасьці лекавых сродкаў на пастаянным кантролі.

Раней міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч прыгразіў прыватным мэдцэнтрам наступствамі за неабгрунтаваны рост цэнаў на паслугі.

​
XS
SM
MD
LG