У Беларусі рэкордная месячная інфляцыя за 10 гадоў. Улады павысілі мінімальны заробак

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сакавіку цэны вырасьлі на 6,1% у адносінах да лютага. Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі зь лістапада 2011 году, калі рост цэнаў склаў 8,1% да кастрычніка.

Аб індэксаваньні мінімальнай заработнай платы за сакавік да 479 рублёў 83 капейкі паведамілі ў Мінпрацы. Раней яна была 457 рублёў.

Прычына павышэньня мінімальнай зарплаты — хуткі рост інфляцыі. У сакавіку яна склала 6,1 працэнта да лютага. Гэта рэкордны месячны паказчык зь лістапада 2011 года.

За апошнія паўтара месяца ў Беларусі таксама павялічыліся цэны на многія харчовыя тавары і паслугі. На гэтым фоне пяты месяц запар падаюць рэальныя пэнсіі.

​
XS
SM
MD
LG