Швайцарыя далучылася да новых санкцый супраць Расеі і Беларусі

Сьцяг Швайцарыі
Сьцяг Швайцарыі

Фэдэральная рада Швайцарыі 13 красавіка ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні Расеі і Беларусі, паведаміла прэс-служба швайцарскага ўраду.

Фэдэральнае міністэрства эканомікі, адукацыі і дасьледаваньняў увяло фінансавыя санкцыі і абмежаваньні на паездкі ў адносінах яшчэ да 200 чалавек. Новыя абмежавальныя меры Швайцарскай Канфэдэрацыі практычна цалкам дублююць пяты пакет санкцый, зацьверджаны Радай Эўразьвязу 8 красавіка.

Апошнія санкцыі ЭЗ прадугледжвалі абмежаваньні ў галіне гандлю, фінансаў і транспарту, забарона закранула імпарт вугалю, драўніны, цэмэнту, морапрадуктаў, гарэлкі, экспарту газы і іншых тавараў, якія могуць садзейнічаць умацаваньню прамысловага патэнцыялу РФ.

Акрамя таго, Эўразьвяз забараніў беларускім і расейскім аўтатранспартным кампаніям перамяшчаць па сваёй тэрыторыі грузы, расейскім караблям закрыты доступ у порты краін Эўразьвязу.

Фэдэральная рада «падтрымала новыя абмежаваньні, за выключэньнем транспартных забарон, прыняцьце якіх не зьяўляецца неабходным для Швайцарыі празь яе геаграфічнае становішча».

​
XS
SM
MD
LG