Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая ў сьвеце кампанія – прадавец нафты зьбіраецца спыніць гандаль расейскай сыравінай


Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Прадстаўнік кампаніі Vitol Group паведаміў, што продаж расейскай нафты ў другім квартале істотна скароціцца праз памяншэньне бягучых кантрактных абавязаньняў. 

Vitol Group, найбуйнейшы ў сьвеце незалежны нафтатрэйдар, мае намер спыніць гандаль расейскай нафтай да канца 2022 году. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Кампанія плянуе спыніць гандаль нафтай і нафтапрадуктамі з Расеі да канца 2022 году. Таксама кампанія ня будзе падпісваць новых пагадненьняў што да расейскіх энэрганосьбітаў.

Vitol Group абвясьціла аб спыненьні гандлю расейскай нафтай пасьля таго, як дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага Алег Усьценка папрасіў кампанію і іншыя арганізацыі прыпыніць дзелавыя адносіны са здабыўнай прамысловасьцю Расеі, каб блякаваць грашовы паток, які дапамагае фінансаваць вайну ва Ўкраіне, піша газэта.

Раней BP, Shell і Exxon Mobil абвясьцілі аб спыненьні дзейнасьці ў Расеі і выхадзе сумесных прадпрыемстваў з расейскімі кампаніямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG