Ва Ўкраіне з пачатку расейскага ўварваньня загінулі 20 журналістаў

Загінулы ва Ўкраіне журналіст Макс Левін
Загінулы ва Ўкраіне журналіст Макс Левін

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны апублікаваў імёны загінулых 20 журналістаў, адзначыўшы, што гэта толькі тыя, чыю гібель пацьвердзілі ў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.

Яшчэ некалькі журналістаў не выходзяць на сувязь, але пра іх лёс дакладных зьвестак пакуль няма.

Сярод зьніклых бязь вестак — Аляксей Чарнышоў, 13 сакавіка ён разам з фотажурналістам і дакумэнталістам Максам Левіным адправіўся ў раён вёскі Гута-Межыгорская, каб задакумэнтаваць наступствы расейскага ўварваньня. Неўзабаве ў гэтым раёне аднавіліся баявыя дзеяньні, і сувязь зь імі перарвалася. Першага красавіка ў Вышгарадзкім раёне пад Кіевам было знойдзена цела Левіна.

​
XS
SM
MD
LG