У Кіеўскай вобласьці загінуў украінскі дакумэнталіст і фатограф Макс Левін

Украінскі дакумэнталіст Макс Левін, 22 сакавіка 2022 году
Украінскі дакумэнталіст Макс Левін, 22 сакавіка 2022 году

У яго засталіся чацьвёра непаўнагадовых сыноў, грамадзянская жонка і пажылыя бацькі.

Яго цела паліцыя знайшла ўчора, сувязь зь ім зьнікла 13 сакавіка.
У Левіна засталіся жонка і чацьвёра дзяцей, паведамляе LB.ua. Макс Левін супрацоўнічаў з агенцыямі Reuters, BBC, TRT World, Associated Press, Hromadske, яго фота публікавалі многія СМІ.

Большасьць яго дакумэнтальных праектаў зьвязаная з вайной ва Ўкраіне.

«Кожны ўкраінскі фатограф марыць зрабіць фота, якое спыніць вайну», — тлумачыў журналіст.

У 2014 годзе разам са сваім калегам Маркіянам Лісейкам Левін заснаваў ваенны праект AFTER ILOVAISK, каб захаваць і пераасэнсаваць значэньне жнівеньскіх падзей 2014 году вайскоўцамі, іх сем’ямі і грамадзянамі Ўкраіны ў цэлым. Максім быў адным з тых, каму ўдалося выбрацца з Ілавайскага катла жывым.

Акрамя журналістыкі, ён стварыў дзясяткі фота- і відэапраектаў для гуманітарных арганізацый, такіх як Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), ААН, ЮНІСЭФ, АБСЭ.

​
XS
SM
MD
LG