Расея сьцягвае дадатковыя войскі да мяжы з Украінай. ФОТА

Расейскія вайскоўцы ва Ўкраіне, Чарнігаўская вобласьць
Расейскія вайскоўцы ва Ўкраіне, Чарнігаўская вобласьць

Пра сьцягваньне войскаў сьведчаць спадарожнікавыя здымкі.

Расея сьцягвае дадатковыя вайсковыя сілы і тэхніку да мяжы з Украінай, пра гэта сьведчаць спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar Technologies.

Кампанія апублікавала кадры з расейскай Белгарадзкай вобласьці. На іх рух канвояў з вайсковай тэхнікай.

Канцэнтрацыя расейскіх войскаў у Білакуракіне
Канцэнтрацыя расейскіх войскаў у Білакуракіне
Перамяшчэньне расейскіх войскаў у вёсцы Кісьліўка
Перамяшчэньне расейскіх войскаў у вёсцы Кісьліўка
Спадарожнікавы здымак паселішча Дуброўка, у якім канцэнтруюцца расейскія войскі
Спадарожнікавы здымак паселішча Дуброўка, у якім канцэнтруюцца расейскія войскі

Апошнія выведныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што Расея пасьля правалу апэрацыі ў захопе Кіева хоча засяродзіцца на заваяваньні Луганскай і Данецкай вобласьцяў у іхных адміністрацыйных межах і «прабіць» калідор у Крым дзякуючы ўзяцьцю Марыюпалю.

​
XS
SM
MD
LG