ЮНІСЭФ: Дзьве траціны ўкраінскіх дзяцей пакінулі свае дамы праз вайну

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дырэктар праграм ЮНІСЭФ па надзвычайных сытуацыях Мануэль Фантэйн заявіў 11 красавіка, што каля паўтара мільёна дзяцей ва Ўкраіне могуць сутыкнуцца з недахопам ежы.

«Яны былі вымушаны пакінуць усё: свае дамы, школы і часта чальцоў сваіх сем’яў», — сказаў Мануэль Фантэйн.

Ён зазначыў, што ААН пацьвердзіла гібель 142 дзяцей і 229 параненых па стане на нядзелю, але «сапраўдныя лічбы, безумоўна, нашмат вышэйшыя, улічваючы маштаб атак».

Украінская амбудсмэнка Людміла Дзянісава заявіла ў аўторак, што ў краіне загінулі 186 дзяцей і 344 атрымалі раненьні.

Яшчэ 3,2 мільёна дзяцей, паводле ацэнак ЮНІСЭФ, усё яшчэ знаходзяцца ў сваіх дамах.

«Амаль палова можа быць схільная да рызыкі недахопу ежы», — сказаў Фантэйн.

​
XS
SM
MD
LG