23% украінцаў сталі ўцекачамі з-за вайны, 112 дзяцей загінулі

Акцыя ў Львове, каб прыцягнуць увагу да гібелі дзяцей падчас вайны, 18 сакавіка 2022 году
Акцыя ў Львове, каб прыцягнуць увагу да гібелі дзяцей падчас вайны, 18 сакавіка 2022 году

Амаль чвэрць грамадзян Украіны былі вымушаныя пакінуць свае дамы з-за ўварваньня Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў сьвежай справаздачы Упраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў, паведамляе BBC.

Амаль 6500000 чалавек беглі ад вайны ў межах Украіны, больш за 3300000 пакінулі тэрыторыю краіны. У сукупнасьці колькасьць уцекачоў ад вайны складае прыкладна 9800000 чалавек.

Паводле зьвестак Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, ваеннае наступленьне, якое працягваецца чацьвёрты тыдзень, прывяло да гібелі 816 грамадзянскіх асоб, 2149 былі параненыя. Пры гэтым, як адзначаецца ў дакумэнце, «рэальныя лічбы, верагодна, нашмат вышэйшыя, паколькі па ўсёй краіне працягваюцца жорсткія сутыкненьні».

Ва Ўкраіне ў выніку баявых дзеяньняў Расеі загінулі 112 дзяцей, зьнішчана 69 школ

Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што за 23 дні вайсковых дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне загінулі 112 дзяцей і больш за 10 атрымалі раненьні.

Найбольш дзяцей загінула ў Кіеўскай, Харкаўскай, Данецкай, Чарнігаўскай, Мікалаеўскай, Жытомірскай, Сумскай і Херсонскай абласьцях.

Авіяўдарамі і артылерыйскімі абстрэламі расейцы пашкодзілі 489 навучальных устаноў, 69 зь іх цалкам зьнішчылі.

​
XS
SM
MD
LG