Масква прапанавала Кіеву, каб Беларусь была ў сьпісе краін – гарантаў бясьпекі Ўкраіны

Сяргей Лаўроў, міністар замежных спраў Расеі
Сяргей Лаўроў, міністар замежных спраў Расеі

7 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць удзелу Беларусі ў перамовах з Украінай.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Беларусь мае ўвайсьці ў лік краін – гарантаў бясьпекі для Ўкраіны.

Як паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС, Расея таксама выступіла за тое, каб Беларусь працягвала і далей «выконваць ролю ў арганізацыі перамоў з Украінай».

7 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць удзелу Беларусі ў перамовах з Украінай. Ён заявіў, што пазыцыю дзяржавы павінны пачуць, і зноў абвінаваціў заходнія краіны ва «ўцягваньні» ў канфлікт, які назваў «вайной» насуперак афіцыйнаму наратыву Крамля, які называе баявыя дзеяньні ва Ўкраіне «спэцапэрацыяй».

Пазьней кіраўнік беларускага МЗС Уладзімер Макей паўтарыў словы Лукашэнкі аб тым, што пазыцыю Беларусі павінны пачуць.

«Мы лічым, што няважна, дзе будзе праходзіць у канчатковым выніку заключная сустрэча (мірных перамоваў Расеі і Ўкраіны). Але тое, што прэзыдэнт Беларусі [так Макей называе Лукашэнку, хаця яго легітымным кіраўніком дзяржавы не прызнаюць нідзе на Захадзе. — РС] павінен удзельнічаць у гэтых перамовах, гэта наша адназначная думка», — сказаў Макей.

​
XS
SM
MD
LG