Усьлед за Расеяй Беларусь заявіла, што будзе расплачвацца з замежнымі крэдыторамі ў нацыянальнай валюце

Валюта і беларускія рублі
Валюта і беларускія рублі

Рашэньне зьвязана з абмежаваньнямі праз уведзеныя за вайну супраць Украіны санкцыі.

Усьлед за Расеяй, якая нядаўна заявіла аб продажы газу «недружалюбным краінам» за расейскія рублі і аплату эўрабондаў у нацыянальнай валюце, Беларусь абвесьціла, што будзе выконваць абавязаньні перад асобнымі замежнымі крэдыторамі ў беларускіх рублях.

Такую пастанову прыняў урад Беларусі сумесна з Нацбанкам.

«Выкананьне сваіх абавязаньняў у пагашэньні асноўнага доўгу і працэнтаў па замежных дзяржаўных пазыках, прыцягнутых ад МБРР, ЭБРР, СІБ, Рэспубліка Беларусь будзе ажыцьцяўляць у беларускіх рублях паводле афіцыйнага курсу беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дату аплаты», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Ва ўрадзе падкрэсьлілі, што гэта нібыта вымушаны захад, бо Беларусь абмежаваная ў разьліках з заходнімі крэдыторамі ў далярах ЗША і эўра з прычыны ўведзеных санкцый, а таксама аналягічных дзеяньняў вышэйпералічаных арганізацый у спыненьні разьлікаў па сваіх абавязаньнях.

​
XS
SM
MD
LG