Папа Рымскі пацалаваў акрываўлены ўкраінскі сьцяг і асудзіў «разьню ў Бучы»

Папа Францішак трымае сцяг з Бучы. Рым, 6 красавіка
Папа Францішак трымае сцяг з Бучы. Рым, 6 красавіка

Папа Рымскі Францішак 6 красавіка пацалаваў украінскі сьцяг, які яму прывезьлі напярэдадні з Бучы, дзе зьвязаныя, застрэленыя з блізкай адлегласьці целы людзей ляжалі на вуліцах пасьля вываду расейскіх войскаў.

Пра гэта паведамляе Vaticannews.va. Сьвяты Айцец памаліўся за ахвяр разьні ў Бучы і іншых месцах Украіны:

«Апошнія навіны з Украіны, замест таго каб прынесьці палёгку і надзею, сьведчаць аб новых зьверствах, такіх як разьня ў Бучы: усё больш жахлівая жорсткасьць, скіраваная таксама супраць мірных жыхароў, жанчын і безабаронных дзяцей. Яны — ахвяры, чыя нявінная кроў кліча да неба і просіць: Пакладзіце канец гэтай вайне! Прымусьце змоўкнуць зброю! Перастаньце сеяць сьмерць і разбурэньне! Давайце разам маліцца за гэта!», — зьвярнуўся Францішак.

Ён таксама прадставіў групу ўкраінскіх дзяцей, якія прысутнічалі ў Залі Паўла VI, папрасіў прывітаць іх і памаліцца за іх і разам зь імі.

Папа адзначыў, што сьцяг, які ён трымаў руках, прыбыў з вайны, за Ўкраіну трэба маліцца і трэба дзейнічаць, каб вайны не было.

​
XS
SM
MD
LG