Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

Падзеі 7 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 красавіка 1983 году памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменньіца, дзяячка беларускага адраджэньня.

Таксама ў гэты дзень

1348 — імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.

1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

1939 — фашысцкая Італія напала на Альбанію.

1948 — была заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

1965Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

1969 — сымбалічная дата нараджэньня інтэрнэту: быў апублікаваны пакет дакумэнтаў, якія прапанавалі тэарэтычныя прынцыпы кампутарных сетак.

1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён былі забітыя больш за 900 тысяч чалавек.

Экспазыцыя фатаздымкаў ахвяраў генацыду ў Руандзе
Экспазыцыя фатаздымкаў ахвяраў генацыду ў Руандзе

2009 — у Малдове адбыліся масавыя беспарадкі, выкліканыя вынікамі парлямэнцкіх выбараў.

2010 — падчас другой рэвалюцыі ў Кіргізстане быў адхілены ад улады прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, які потым знайшоў прытулак у Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 Габрыела Містраль, Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры.

1897Юрка Лістапад, публіцыст, пэдагог, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1020 г. І антыбальшывіцкага Супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Юрка Лістапад з дачкой Нінай. Другая палова 20-х
Юрка Лістапад з дачкой Нінай. Другая палова 20-х

1914 Кірыла Мазураў, савецкі камуністычны дзяяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956-65 гадах.

1947 Валер Славук, беларускі мастак.

Хапун. Мастак Валер Славук
Хапун. Мастак Валер Славук

У памяці

1614 — памёр Эль Грэка, гішпанскі мастак.

Распрананьне Хрыста, карціна Эль Грэка
Распрананьне Хрыста, карціна Эль Грэка

1951 — памёр Сяргей Вайцяхоўскі, царскі афіцэр, які нарадзіўся ў Віцебску, а пасьля зьвязаў сваё жыцьцё з Чэхаславаччынай.

1973 — памёр Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзяяч.

2006 — памёр Кастусь Мысьлівец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку XIX ст.

Адкрыцьцё надмагільнага помніка Канстанціну Мысьліўцу
Адкрыцьцё надмагільнага помніка Канстанціну Мысьліўцу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG