Расейцы адпусьцілі з палону мэра ўкраінскага Берыслава

Берыслаў
Берыслаў

У расейскім палоне застаюцца яшчэ сямёра ўкраінскіх чыноўнікаў.

Мэр гораду Берыслаў Херсонскай вобласьці Ўкраіны Аляксандар Шапавалаў вызвалены з расейскага палону. Ён асабіста пацьвердзіў гэтую інфармацыю выданьню Суспільне.

«Учора ўвечары мяне адпусьцілі, цяпер я дома. Усё нармальна», — сказаў Шапавалаў.

Расейскія вайскоўцы выкралі мэра Берыслава 20 сакавіка, з таго часу пра яго лёс нічога не было вядома.

У расейскім палоне цяпер перабываюць як мінімум 7 украінскіх чыноўнікаў. Гэта Галапрыстаньскі гарадзкі галава Аляксандар Бабіч, мэр Таўрыйску Мікола Рызак, сакратар мэрыі Новакахоўкі Дзьмітро Васільеў, стараста Старой Збур’еўкі Віктар Маруняк, кіраўнік Міляўскай сельскай рады Алег Яхніенка, дэпутат Днепрапятроўскай раённай рады Дзьмітро Васільеў і дэпутат абласной рады Сяргей Дрозьдзік.

Акрамя таго, расейцы захапілі за час агрэсіі некалькіх журналістаў.

​
XS
SM
MD
LG