Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША: дарадцы Пуціна хаваюць ад яго праўду


Уладзімір Пуцін з сваімі генэраламі Сяргеем Шайгу і Валерыем Герасімавым
Уладзімір Пуцін з сваімі генэраламі Сяргеем Шайгу і Валерыем Герасімавым

Амэрыканская выведка лічыць, што дарадцы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна хаваюць ад яго праўду аб рэальных посьпехах расейскіх войскаў падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

Аб гэтым піша Associated Press са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША, які паразмаўляў з журналістамі на ўмовах ананімнасьці.

Па словах прадстаўніка адміністрацыі, у прыватнасьці, ад Пуціна хаваюць інфармацыю аб удзеле ў вайне салдат тэрміновай службы і выпадках іх гібелі. Прэзыдэнт Расеі раней неаднаразова заяўляў, што ў так званай спэцапэрацыі ўдзельнічаюць толькі кантрактнікі, аднак Мінабароны пасьля прызнала, што ва Ўкраіне былі і салдаты тэрміновай службы, частка якіх трапіла ў палон. У Міністэрстве абароны запэўнілі, што ўсе яны ўжо выведзены назад у Расею.

Таксама, паводле слоў амэрыканскага чыноўніка, ад Пуціна спрабуюць схаваць маштабы шкоды для эканомікі Расеі, нанесенай заходнімі санкцыямі. Прадстаўнік адміністрацыі ЗША заявіў, што асяродзьдзе Пуціна «баіцца сказаць яму праўду». Адначасова, паводле яго слоў, Пуцін адчувае, што вайскоўцы спрабуюць схаваць ад яго праблемы на фронце, што, як сказаў амэрыканскі чыноўнік, ужо прывяло да росту напружанасьці ў адносінах паміж прэзыдэнтам і вайсковым камандаваньнем.

Крэмль пакуль не камэнтаваў паведамленьне.

  • З моманту расейскага ўварваньня ва Украіну Пуцін нячаста зьяўляецца на публіцы. Ход баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ён камэнтаваў толькі некалькі разоў, сьцьвярджаючы, што апэрацыя ідзе паводле пляну. Афіцыйна Расея не адмовілася ад патрабаваньняў да Украіны, сярод якіх «дэмілітарызацыя» і «дэнацыфікацыя». Аднак, як вынікае са слоў кіраўніка расейскай дэлегацыі на перамовах аб міры Ўладзіміра Мядзінскага, Масква лічыць, што адмова Украіны ад уступленьня ў NATO і гарантыі яе нэўтралітэту азначаюць задавальненьне «прынцыповых» расейскіх патрабаваньняў.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG