Паўночная Македонія абвясьціла пра высланьне пяці расейскіх дыпляматаў

Сьцяг Паўночнай Македоніі
Сьцяг Паўночнай Македоніі

Паўночная Македонія аб’явіла пэрсонамі нон грата пяцёх расейскіх дыпляматаў. Пра гэта паведамляе паўночнамакедонскае інфармацыйнае агенцтва MIA.

Расейскі пасол Сяргей Базднікін у панядзелак быў выкліканы ў міністэрства замежных справаў Паўночнай Македоніі, дзе яму ўручылі дыпляматычную ноту аб высылцы пяці супрацоўнікаў пасольства. Ім дадзена пяць дзён на тое, каб пакінуць краіну. Аб прычынах высылкі не паведамляецца.

Раней Баўгарыя аб’явіла пэрсонамі нон грата 10 супрацоўнікаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў краіне, абвінаваціўшы іх у выведнай дзейнасьці. Таксама аб высланьні расейскіх дыпляматаў аб’яўлялі ўлады Латвіі, Літвы і Эстоніі. Рыга і Талін выслалі па тры супрацоўнікі пасольства Расеі, Вільня — чатыры. Гэта адбываецца на фоне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Расея ў панядзелак аб’явіла аб высылцы трох супрацоўнікаў пасольства Славаччыны — у адказ на высылку расейскіх дыпляматаў з гэтай краіны.

​
XS
SM
MD
LG