У Польшчы стварылі ўрадавую камісію для вырашэньня праблем беларускіх уцекачоў

Польска-украінская мяжа. 22 лютага 2022 году
Польска-украінская мяжа. 22 лютага 2022 году

25 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

25 сакавіка прайшло першае паседжаньне каманды для вырашэньня праблем беларускіх уцекачоў у Польшчы. Сустрэча стала вынікам перамоў польскіх уладаў са Сьвятланай Ціханоўскай.

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская правядзе рабочую сустрэчу з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам перад перад сустрэчай Дуды з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Яна будзе гаварыць зь ім аб неабходнасьці аднаўленьня незалежнасьці, патрабаваньні беларускага народу вывесьці войскі, аб Антываенным руху і дапамозе пацярпелым беларусам.

​
XS
SM
MD
LG