Ціханоўская і Латушка заклікалі Польшчу пашырыць на беларусаў праграмы падтрымкі для ўкраінскіх уцекачоў

Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка абмеркавалі зь міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім пытаньні камунікацыі, каб не дапусьціць дыскрымінацыі беларусаў.

У прыватнасьці, як паведаміў Офіс Ціханоўскай, гаворка ішла аб выдачы візаў, легалізацыі і дазволе на працу для беларусаў у Польшчы.

Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка заклікалі Польшчу пашырыць праграмы і акты, якія ўхваленыя ў дачыненьні да ўкраінскіх уцекачоў, на грамадзян Беларусі.

Пасьля нападу Расеі пры падтрымцы ўладаў Беларусі на Ўкраіну Эўразьвяз увёў абмежаваньні і адносна беларускіх грамадзян. Ад гэтых абмежаваньняў пацярпелі, у прыватнасьці, палітычныя ўцекачы, якія вымушаныя былі пераехаць у Польшчу з Украіны.

​
XS
SM
MD
LG