Сярод іншага, указ вызначае, як могуць пакараць уладальніка навіннага агрэгатара ў выпадку парушэньня заканадаўства.
Як паведамляе БелТА, указ «накіраваны на спыненьне магчымасьці распаўсюджваньня ўладальнікамі навінных агрэгатараў матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў, адносна якіх у адпаведнасьці з заканадаўствам вынесена рашэньне аб абмежаваньні да іх доступу».
- Цягам апошніх двух гадоў у Беларусі заблякаваныя дзясяткі сайтаў як незалежных СМІ (у тым ліку і Радыё Свабода), гэтак і недзяржаўных арганізацый. За іх выкарыстаньне людзей затрымліваюць і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці.