Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт, сацсеткі і лягатып магілёўскага парталу 6TV.by прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Скрыншот галоўнай старонкі сайту 6tv.by за 29 студзеня
Скрыншот галоўнай старонкі сайту 6tv.by за 29 студзеня

Матэрыялы магілёўскага парталу 6TV.by, а таксама яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі. Такая інфармацыя зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах.

Паведамляецца, што такое рашэньне 21 студзеня прыняў суд Ленінскага раёну Магілёва. Акрамя парталу і сацсетак «экстрэмісцкім» прызналі і лягатып выданьня.

Першы ператрус у рэдакцыі 6ТV.by, пасьля якога супрацоўнікі міліцыі забралі тэхніку, адбыўся 13 ліпеня 2021 году. Праз два тыдні ператрус адбыўся і па месцы жыхарства шэф-рэдактара парталу Барыса Вырвіча. Яго правялі ў рамках «крымінальнай справы аб тэрарызьме». У журналіста забралі ўсю тэхніку і, паводле яго словаў, патрабавалі выдаліць сайт.

Раніцай 14 студзеня 2022 году ў рэдакцыі парталу і ў шэф-рэдактара зноў прайшлі ператрусы. Тады стала вядома, што Вырвіч праходзіць сьведкам па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG