Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-канал «Deutsche Welle Беларусь» прызналі экстрэмісцкім

Moldova - DW logo
Moldova - DW logo

Тэлеграм-канал «Deutsche Welle Беларусь», а таксама прадукцыя медыясеткі Deutsche Welle і лягатып DW прызнаныя экстрэмісцкімі.

Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску па выніках праверкі ГУБАЗіК МУС.

«Сёньня большасьць незалежных беларускіх медыяў прызнаныя экстрэмісцкім, — піша тэлеграм-канал DW Беларусь. — Сярод іх — Zerkalo. io, Euroradio, Радыё Свабода, Наша Нiва. Мы працягнем працаваць для вас у ранейшым рэжыме: паведамляць навіны, расказваць гісторыі, здымаць відэа і дзяліцца аналітыкай».

DW нагадвае, што сайт заблякаваны ў Беларусі з кастрычніка 2021 года. «Працягваць чытаць нас можна з VPN ці па спасылцы. За захоўваньне або распаўсюджваньне „экстрэмісцкіх матэрыялаў“ беларускія ўлады могуць падвергнуць штрафу або арышту (максымум — 15 сутак). Падпіска ў Telegram распаўсюджваньнем не зьяўляецца».

  • Тым часам, нягледзячы на адсутнасьць адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, рэгулярна адбываюцца затрыманьні людзей за падпіску на такія рэсурсы. Гэтак жа, як адбываюцца затрыманьні за выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі, якая фармальна не забароненая ў Беларусі. У «пакаяльных відэа» іх прымушаюць прызнавацца і раскайвацца ў падпісцы на няўгодныя ўладзе тэлеграм-каналы.

XS
SM
MD
LG