ByPol: у Сілах спэцыяльных апэрацый Беларусі працуе «фабрыка троляў» для падтрымкі расейскай вэрсіі вайны ва Ўкраіне

Сымболіка ByPol
Сымболіка ByPol

У Сілах спэцапэрацый Беларусі стварылі «фабрыку троляў» для падтрымкі расейскай вэрсіі вайны ва Ўкраіне і дыскрэдытацыі дэмакратычнага руху Беларусі.

Пра гэта зазначаецца ў дасьледаваньні аб’яднаньня былых сілавікоў Беларусі ByPol.


Згодна з расьсьледаваньнем ByPol, фабрыка нібыта знаходзіцца пад Менскам, у пасёлку Калодзішчы, на базе 742-га палявога вузла сувязі, а кіруе ёй ураджэнец Украіны, падпалкоўнік Сяргей Б.

Сярод заданьняў фабрыкі — напісаньне камэнтароў, стварэньне дыскусій у сацыяльных сетках, а таксама зьмяшчэньне акцэнтаў у неспрыяльных для рэжыму навін, адміністраваньне і напаўненьне тэлеграм-каналаў і Youtube. Гэтая фабрыка нібыта падпарадкоўваецца Апэратыўнаму аналітычнаму цэнтру.
ByPol назваў прозьвішчы ўсіх кіраўнікоў і выканаўцаў, сярод якіх ёсьць яшчэ адна ўраджэнка Ўкраіны, Натальля Ф. з Адэскай вобласьці.

​
XS
SM
MD
LG