Пуцін ня здолеў дасягнуць сваіх мэтаў ва Ўкраіне, таму ён атакуе мірнае насельніцтва, — кіраўнік Пэнтагону

кіраўнік Пэнтагону Лойд Осьцін.
кіраўнік Пэнтагону Лойд Осьцін.

«Гэта сапраўды агідна. Але я здымаю капялюш перад украінскім народам, які мужна змагаецца і працягвае абараняць сваю краіну», — сказаў кіраўнік Пэнтагону Лойд Осьцін.

Уладзімір Пуцін нападае на мірнае насельніцтва Ўкраіны, таму што пацярпеў няўдачу ў распачатай вайне і ня можа дасягнуць сваіх мэтаў, заявіў тэлеканалу CBS міністар абароны ЗША Лойд Осьцін.

«За апошнія некалькі тыдняў мы бачылі наўмысныя напады на гарады і пасёлкі, а таксама на мірных жыхароў. Я лічу, што ён (Пуцін. — Рэд.) робіць такія крокі, таму што, як гаварылася раней, ягоная кампанія затармазілася. Ён ня змог дасягнуць сваіх мэтаў так хутка, як хацеў. І таму ён выкарыстоўвае тую тактыку, якую мы бачым. Гэта сапраўды агідна. Але зноў жа здымаю капялюш перад украінскім народам, які мужна змагаецца і працягвае абараняць сваю краіну», — сказаў кіраўнік Пэнтагону.

Тым часам стала вядома, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн накіруецца ў Польшчу на гэтым тыдні, паведаміў Белы дом.

Паездка заплянаваная на 25 сакавіка. Перад гэтым прэзыдэнт ЗША будзе ў Бруселі на сустрэчах NATO, Вялікай сямёркі і Эўразьвязу, дзе абмяркуюць міжнародную падтрымку Ўкраіны і далейшае павышэньне цэнаў для Расеі за яе ўварваньне на ўкраінскую тэрыторыю.

​
XS
SM
MD
LG