ААН абвергла заявы Расеі пра «лябараторыі біялягічнай зброі» ва Ўкраіне

Міністэрства замежных спраў Украіны, сакавік 2020 году
Міністэрства замежных спраў Украіны, сакавік 2020 году

Арганізацыя аб’яднаных нацый абвергла заявы Расеі аб нібыта лябараторыях біялягічнай зброі ва Ўкраіне, паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Алег Нікаленка 19 сакавіка.

«ААН абвергла расейскія фэйкі аб лябараторыях біялягічнай зброі ва Ўкраіне. Усе спробы Расеі стварыць ілжывыя нагоды сваёй барбарскай вайны ва Ўкраіне асуджаныя на правал», — напісаў Нікаленка ў сваім Твітары.

Ён дадаў, што Кіеў задзейнічае ўсе магчымыя спосабы прыцягненьня Расеі і яе чыноўнікаў да адказнасьці за злачынствы супраць Украіны.

Раней Міністэрства абароны Расеі заявіла, што на тэрыторыі Ўкраіны ў рамках сумесных праграм з Пэнтагонам нібыта дзейнічаюць 30 біялягічных лябараторый для працы над узбуджальнікамі небясьпечных інфэкцый.

Дзярждэпартамэнт ЗША раней таксама аберг гэтыя заявы.

Злучаныя Штаты 10 сакавіка папярэджвалі, што Расея можа выкарыстаць хімічную ці біялягічную зброю ва Ўкраіне. Абвінавачаньні на адрас ЗША ў Дзярждэпартамэнце назвалі прыёмам Расеі, каб апраўдаць уварваньне ва Ўкраіну.

​
XS
SM
MD
LG