Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША стварылі адмысловую структуру для пошуку актываў расейскіх алігархаў


Да адказнасьці мяркуецца прыцягваць і тых, хто дапамагае перамяшчаць і хаваць актывы.

ЗША абвясьцілі пра пачатак працы спэцыяльнай групы, якая будзе займацца пошукам і арыштам актываў расейскіх элітаў і алігархаў, а таксама падстаўных асоб, якія імі выкарыстоўваюцца. У ёй бяруць удзел ЗША, Вялікая Брытанія, Канада, Японія, Нямеччына, Францыя, Італія і Эўракамісія.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», ад кожнай з гэтых краін у склад групы ўвойдуць прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў, юстыцыі і ўнутраных спраў.

У сераду кіраўнік Мінфіну ЗША Джанэт Элен і генпракурор Мэрык Гарланд правялі першую віртуальную сустрэчу з прадстаўнікамі ўсіх краін-удзельніц. Яны дамовіліся «выкарыстоўваць усе свае паўнамоцтвы для збору і абмену інфармацыяй і прыняцьця канкрэтных крокаў, уключаючы санкцыі, замарожваньне актываў, канфіскацыю злачыннай маёмасьці і крымінальныя перасьледы».

Элен заявіла, што «нашы санкцыі, гандлёвыя абмежаваньні і іншыя меры ўжо прывялі да значных выдаткаў для Расеі, яе кіраўніцтва і тых, хто спрыяў несправакаванаму ўварваньню Пуціна ва Ўкраіну». Яна паабяцала, што з запускам REPO ціск на расейскія эліты павялічыцца і ўсе намаганьні будуць накіраваныя на «замарожваньне і арышт актываў гэтых асобаў у юрысдыкцыях па ўсім сьвеце», каб стала немагчымым хаваць «несумленна атрыманыя даходы».

У Мінфіне ЗША падкрэсьліваюць, што «толькі за апошнія тры тыдні інфармацыя, прадстаўленая праваахоўнымі органамі ЗША замежным партнэрам, садзейнічала затрыманьню некалькіх суднаў, якія кантралююцца фізычнымі і юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. У сукупнасьці гэтыя судны ацэньваюцца ў сотні мільёнаў даляраў».

У сераду Мінфін ЗША падаў удзельнікам працоўнай групы REPO сьпіс з 50 чалавек, пошук чыіх актываў зьяўляецца прыярытэтнымі для ЗША. З гэтага сьпісу апублікаваны прозьвішчы 28 чалавек, якія знаходзяцца пад санкцыямі некалькіх краінаў, у тым ліку ЗША.

Чальцы рабочай групы REPO абмеркавалі пытаньне аб эфэктыўным прымяненьні санкцый у дачыненьні да Расеі, а таксама аб дапамозе трэцім краінам у выяўленьні і замарожваньні актываў, якія знаходзяцца ў межах іх юрысдыкцыі.

Асобна было абмеркавана, як прыцягваць да адказнасьці тыя фізычныя асобы і кампаніі, якія дапамагаюць перамяшчаць і хаваць актывы алігархаў, якія трапілі пад санкцыі.

Нядаўна створаная пры Міністэрстве юстыцыі ЗША апэратыўная група KleptoCapture дапаможа падтрымаць гэтыя міжнародныя намаганьні. KleptoCapture заклікана дапамагчы выкарыстоўваць рэсурсы пракуратуры і праваахоўных органаў ЗША для выяўленьня выпадкаў ухіленьня ад санкцый і зьвязаных з гэтым злачынстваў.

У дадатку Мінфін ЗША абвясьціў, што яго спэцыяльнае падразьдзяленьне па барацьбе зь фінансавымі злачынствамі (FinCEN) будзе дзяліцца інфармацыяй з фінансавымі выведкамі краінаў, якія ўдзельнічаюць у REPO.

FinCEN выпусьціць папярэджаньне для фінансавых устаноў аб важнасьці выяўленьняў і паведамленьняў аб падазроных апэрацыях расейскіх элітаў, алігархаў і іх давераных асобаў, якія зьвязаныя зь нерухомасьцю, прадметамі раскошы і актывамі. ЗША стварылі адмысловую структуру для пошуку актываў расейскіх алігархаў.

Да адказнасьці мяркуецца прыцягваць і тых, хто дапамагае перамяшчаць і хаваць актывы.

ЗША абвясьцілі пра пачатак працы спэцыяльнай групы, якая будзе займацца пошукам і арыштам актываў расейскіх элітаў і алігархаў, а таксама падстаўных асоб, якія імі выкарыстоўваюцца. У ёй бяруць удзел ЗША, Вялікая Брытанія, Канада, Японія, Нямеччына, Францыя, Італія і Эўракамісія.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», ад кожнай з гэтых краін у склад групы ўвойдуць прадстаўнікі міністэрства фінансаў, міністэрства юстыцыі і міністэрства ўнутраных спраў.

У сераду кіраўнік Мінфіна ЗША Джанэт Элен і генпракурор Мерык Гарланд правялі першую віртуальную сустрэчу з прадстаўнікамі ўсіх краін-удзельніц. Яны дамовіліся «выкарыстоўваць усе свае паўнамоцтвы для збору і абмену інфармацыяй і прыняцьця канкрэтных крокаў, уключаючы санкцыі, замарожваньне актываў, канфіскацыю злачыннай маёмасьці і крымінальныя перасьледы».

Элен заявіла, што «нашы санкцыі, гандлёвыя абмежаваньні і іншыя меры ўжо прывялі да значных выдаткаў для Расеі, яе кіраўніцтва і тых, хто спрыяў несправакаванаму ўварваньню Пуціна ва Ўкраіну». Яна паабяцала, што з запускам REPO, ціск на расейскія эліты павялічыцца і ўсе намаганьні будуць накіраваныя на «замарожваньне і арышт актываў гэтых асобаў у юрысдыкцыях па ўсім сьвеце», каб стала немагчымым хаваць «несумленна атрыманыя даходы».

У Мінфіне ЗША падкрэсьліваюць, што «толькі за апошнія тры тыдні інфармацыя, прадстаўленая праваахоўнымі органамі ЗША замежным партнэрам, садзейнічала затрыманьню некалькіх судоў, якія кантралююцца фізычнымі і юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. У сукупнасьці гэтыя судны ацэньваюцца ў сотні мільёнаў даляраў».

У сераду Мінфін ЗША падаў удзельнікам працоўнай групы REPO сьпіс з 50 чалавек, пошук чыіх актываў зьяўляецца прыярытэтнымі для ЗША. З гэтага сьпісу апублікаваны прозьвішчы 28 чалавек, якія знаходзяцца пад санкцыямі некалькіх краінаў, у тым ліку ЗША.

Члены рабочай групы REPO абмеркавалі пытаньне аб эфэктыўным прымяненьні санкцый у дачыненьні да Расеі, а таксама аб дапамозе трэцім краінам у выяўленьні і замарожваньні актываў, якія знаходзяцца ў межах іх юрысдыкцыі.

Асобна было абмеркавана, як прыцягваць да адказнасьці тыя фізычныя асобы і кампаніі, якія дапамагаюць перамяшчаць і хаваць актывы алігархаў, якія трапілі пад санкцыі.

Нядаўна створаная пры Міністэрстве юстыцыі ЗША апэратыўная група KleptoCapture дапаможа падтрымаць гэтыя міжнародныя намаганьні. KleptoCapture заклікана дапамагчы выкарыстоўваць рэсурсы пракуратуры і праваахоўных органаў ЗША для выяўленьня выпадкаў ухіленьня ад санкцый і зьвязаных з гэтым злачынстваў.

У дадатку Мінфін ЗША абвясьціў, што яго спэцыяльнае падразьдзяленьне па барацьбе з фінансавымі злачынствамі (FinCEN) будзе дзяліцца інфармацыяй з фінансавымі выведкамі краінаў, якія ўдзельнічаюць у REPO.

FinCEN выпусьціць папярэджаньне для фінансавых устаноў аб важнасьці выяўленьняў і паведамленьняў аб падазроных апэрацыях расейскіх элітаў, алігархаў і іх давераных асобаў, якія злучаня з нерухомасьцю, прадметамі раскошы і актывамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG