У Менску прыпынілі будаўніцтва моднага квартала, рабочых на аб’екце больш няма

Жылы квартал «Дэпо»
Жылы квартал «Дэпо»

«A-100 Дэвэлапмэнт» прыпыняе будаўніцтва моднага квартала «Дэпо», паведамілі чытачы блогу «Отражение». Інфармацыю пра гэта пацьвердзілі і ў самой кампаніі.

Узводзіць квартал «Дэпо» пачалі каля года таму. Разьмяшчаецца ён у цэнтры Менску, каля плошчы Перамогі.

Па праекце «Дэпо» — гэта жылы комплекс бізнэс-клясы з крамамі, прыватным дзіцячым садком, пешаходнай вуліцай і штучнай сажалкай, напісана на сайце «A-100 Дэвелапмэнт». У студзені 2021 кампанія запусьціла продаж кватэр і пэнтхаўсаў. Кошт квадратнага мэтра стартаваў з $3 500.

«Я працую на будоўлі ў ЖК „Дэпо“. На днях вывезьлі адтуль частку матэрыялаў. На аб’екце ніводнага будаўніка», — расказаў адзін з чытачоў.

У кампаніі «A-100 Дэвэлапмэнт» пацьвердзілі: сапраўды, будаўніцтва прыпыняецца. На які менавіта тэрмін і зь якой прычыны, у кампаніі не ўдакладнілі.

«Мы з кожным кліентам знаходзімся на сувязі. Безумоўна, бягучая сытуацыя патрабуе зьмен у працоўным працэсе забудоўніка. Цяпер кампанія „А-100 Дэвэлапмэнт“ шчыльна займаецца пераналадкай і ўдасканаленьнем ланцужкоў паставак, адаптацыяй зьмен і кіраваньнем выдаткамі. Гэта зойме нейкі час. Адзначым, што мы заўсёды працавалі з апярэджаньнем графікаў і маем значныя рэзэрвы часу, каб нават пры вымушаным прыпыненьні для ацэнкі сытуацыі і выпрацоўкі новых плянаў выконваць усе ўзятыя на сябе абавязаньні. Мы па-ранейшаму ўпэўненыя, што ўклад у нерухомасьць застаецца самым кансэрватыўным і традыцыйна надзейным спосабам захаваньня сваіх актываў», — паведамілі ў кампаніі.

​
XS
SM
MD
LG