Расейцы ня змогуць атрымаць грошы з YouTube, ім адключылі манэтызацыю

Відэахостынг YouTube
Відэахостынг YouTube

Відэахостынг YouTube адключыў манэтызацыю кантэнту для расейскіх карыстальнікаў.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер — міністар лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў у тэлеграм-канале.

«YouTube адключыў манэтызацыю для карыстальнікаў у Расеі. Абмежаваньні распаўсюджваюцца на падпіскі YouTube Premium і Music Premium», — напісаў міністар.

Акрамя таго, абмежаваньні будуць распаўсюджвацца на спонсарства, супэрстыкеры і супэрчаты.

Эўразьвяз і шэраг іншых краінаў, у тым ліку ЗША, Канада і Аўстралія, увялі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Многія кампаніі заявілі аб спыненьні працы ў Расеі і выхадзе з праектаў з расейскімі партнэрамі.

​
XS
SM
MD
LG