Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Расея можа выкарыстаць біялягічную або хімічную зброю


Джэн Псакі
Джэн Псакі

У ЗША мяркуюць, што ў Расеі рыхтуюць інфармацыйныя падставы для таго, каб выкарыстаць біялягічную зброю супраць Украіны.

Прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі перадала пазыцыю ЗША да апошніх заяў Масквы. Белы дом абвінаваціў Расею ў стварэньні штучнай нагоды для магчымага выкарыстаньня біялягічнай зброі пасьля заяў аб тым, што Злучаныя Штаты нібыта маюць свае лябараторыі ва Ўкраіне для вытворчасьці хімічнай і біялягічнай зброі. Пры гэтым Кітай фактычна падтрымаў гэтыя кансьпіратыўныя тэорыі.

«Цяпер, калі Расея зрабіла гэтыя лжывыя заявы, а Кітай, падобна, падтрымаў гэтую прапаганду, мы ўсе павінны чакаць, што Расея можа выкарыстаць хімічную або біялягічную зброю ва Ўкраіне або правесьці апэрацыю пад фальшывым сьцягам, выкарыстоўваючы яе. Гэта выразная заканамернасьць».

Паводле Псакі, раней Расея ўжо выкарыстоўвала падобную тактыку, каб апраўдваць свой наступ ва Ўкраіне і іншых дзяржавах. У Белым доме заяўляюць, што цалкам выконваюць канвэнцыі аб біялягічнай і хімічнай зброі, а таму не валодаюць падобнымі відамі ўзбраеньня.

Адносна Расеі, наадварот, ёсьць добра задакумэнтаваныя выпадкі злачынстваў з выкарыстаньнем зброі такога гатунку, чым карысталася, у прыватнасьці, для забойства апанэнтаў рэжыму Пуціна. Адзін з прыкладаў — спроба атручэньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Таксама, паводле Джэн Псакі, Расея працягвае падтрымліваць рэжым Асада ў Сырыі, які шматразова выкарыстоўваў хімічную зброю ў вайне. Паводле Белага дому, новыя абвінавачаньні з боку Масквы яскрава сьведчаць аб тым, што Расея актыўна рыхтуе выкарыстаньне такой зброі ў цяперашняй вайне супраць Украіны.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG