Але гэта не перашкаджае мясцовым жыхарам штодня выходзіць на акцыі пратэсту супраць акупацыі.
Сёньня а 12:00 яны зноў сабраліся ў цэнтры гораду, каб засьпяваць дзяржаўны ўкраінскі гімн. Большасьць зь іх трымаюць дзяржаўныя сьцягі.
Як паведамляе мясцовае выданьне МВ, напярэдадні, 6 сакавіка жыхары спалілі ляльку-Пуціна.