Жыхары Генічэску на Херсоншчыне пратэставалі супраць расейскай акупацыі. ФОТА

На маршы ў Генічэску
На маршы ў Генічэску

У нядзелю, 6 сакавіка, на Херсоншчыне мясцовыя жыхары розных гарадоў пратэставалі ў падтрымку Ўкраіны і супраць агрэсіі расейскіх вайскоўцаў.

У акупаваным Генічэску прайшоў марш у падтрымку Ўкраіны, паведаміў спэцпраект Радыё Свобода «Новини Приазов’я». Сабраліся дзясяткі людзей з украінскай сымболікай.

На мітынг выйшлі таксама крымскія татары, якія жывуць у Генічэску.

Пратэст у Генічэску супраць расейскай агрэсіі
Пратэст у Генічэску супраць расейскай агрэсіі
Крымскататарскі сьцяг на маршы
Крымскататарскі сьцяг на маршы
Адзін з плякатаў на маршы
Адзін з плякатаў на маршы

​
XS
SM
MD
LG