Расея зноў абвясьціла рэжым цішыні для эвакуацыі з аточаных гарадоў Украіны, у тым ліку ў Беларусь

Харкаў пасьля расейскіх артабстрэлаў, 1 сакавіка
Харкаў пасьля расейскіх артабстрэлаў, 1 сакавіка

Расейскія акупацыйныя войскі ва Ўкраіне абяцаюць з 10:00 адкрыць гуманітарныя калідоры з Кіева, Марыюпаля, Харкава і Сум.

Пра гэта Пуціна папрасіў Макрон, заявілі ў Мінабароны Расеі.

Расейцы заплянавалі выезд мірнага насельніцтва, у тым ліку на тэрыторыю Беларусі (з Кіева) і Расеі (з Марыюпаля — у Растоў-на-Доне, з Харкава і Сумаў — у Белгарад).

У папярэднія дні расейскія войскі абстрэламі зрывалі эвакуацыю мірнага насельніцтва.

Сярод гэтых гарадоў найбольш цярпіць Марыюпаль, як застаецца ўжо каля тыдня ў расейскай аблозе, безь сьвятла і цяпла.

​
XS
SM
MD
LG