Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Адзінаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну

Украінская школа пасьля абстрэлу расейскімі войскамі
Украінская школа пасьля абстрэлу расейскімі войскамі

Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Сёньня адзінаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 5 сакавіка:

Дата дня

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

На Першым зьезьдзе беларусаў сьвету, 1993
На Першым зьезьдзе беларусаў сьвету, 1993

Таксама ў гэты дзень

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.

1940 — абвешчанае перамір’е ў савецка-фінскай вайне.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

У гэты дзень нарадзіліся

1475 — Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэньня.

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

Ізі Харык
Ізі Харык

1928 — Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 — Уладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст.

Плякат Уладзімера Крукоўскага
Плякат Уладзімера Крукоўскага

1964 — Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

У памяці

1961 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1902 — Флярыян Даноўскі, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец.

1999 — Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG