Паводле ўдакладненых зьвестак, з 1 209 976 уцекачоў больш за палову перасеклі мяжу Ўкраіны з Польшчай. Сярод іншых краін, якія першымі прынялі ўкраінскіх уцекачоў, — Вугоршчына, Славаччына, Малдова і Румынія, піша CNN.
Ужо за першы тыдзень вайны колькасьць уцекачоў дасягнула мільёнву чалавек.
Управа Высокага камісара ў справах уцекачоў ААН таксама зьвяртае ўвагу на тое, што многія іншыя ўкраінцы «пераяжджаюць унутры краіны», многія сем’і зьехалі ў поўным складзе.
Людзі працягваюць масава пакідаць Украіну, бо расейскія бамбаваньні не спыняюцца.