Георгій Качаноўскі, распрацоўшчык праекту, расказаў dev.by, што ў камандзе сёньня каля 20 чалавек. 70% іх — гэта беларусы замежжа. Ідэя рабіць такую пляцоўку прыйшла ад лідэраў Obama Foundation — чыкагскай некамэрцыйнай арганізацыі, у якой быў і чалавек зь Беларусі.
Сёньня заявак ад людзей, якія гатовы прадаставіць жыльлё — каля 300. Гэтыя заяўкі мадэратары дадаюць уласнаруч у базу, калі трэба — стэлефаноўваюцца.
«Зваротнай сувязі пакуль мала, але мы ўжо ведаем, што ёсьць пасьпяховыя выпадкі — калі людзі знаходзяць жыльлё», — кажа Георгій.
Ён удакладніў, што людзі, якія знаходзяцца ў Эўразьвязе і гатовыя прыняць у сваім доме людзей з Украіны, могуць зайсьці на сайт, пакінуць кантакты, зь імі зьвяжацца валянтэр праекту.
Зараз плятформе патрэбныя:
- дасьведчаны SMM-спэцыяліст (Instagram, Tiktok, Facebook);
- стваральнікі зьместу (фота-, відэа-, моўнш-дызайн);
- копірайтэр-перакладчык на францускую, нямецкую, гішпанскую, італьянскую, польскую, грэцкую мовы;
- дасьведчаны мэнэджар па працы з блогерамі з буйной аўдыторыяй;
- мадэратары для апрацоўкі дадзеных ад хостэраў.