За тыдзень вайны Ўкраіну пакінуў мільён чалавек

Філіпа Гранды
Філіпа Гранды

Такія дадзеныя пра ўцекачоў далі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Украіну пакінуў мільён чалавек, яны падаліся ў бежанства ад вайны на радзіме. Пра гэта паведаміў Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Гранды.

«Усяго за сем дзён мы сталі сьведкамі сыходу мільёна ўцекачоў з Украіны ў суседнія краіны. Дзеля многіх мільёнаў унутры Ўкраіны неабходна сьцішыць зброю, каб даставіць гуманітарную дапамогу».

Украінскіх уцекачоў прытулілі Польшча, Вугоршчына, Малдова, Славаччына і іншыя краіны.

​
XS
SM
MD
LG