Globalcheck: у Расеі перасталі адкрывацца Twitter, Facebook, «Медуза», BBC, Радыё Свабода і DW

У карыстальнікаў большасьці расейскіх апэратараў перасталі адкрывацца сайты «Медузы», расейскіх службаў BBC і Радыё Свабода, DW, а таксама Facebook і Twitter.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя Globalcheck.

Таксама ў Расеі перастаў адкрывацца сайт татара-башкірскай службы Радыё Свабода «Идель. Реалии» і «Радио Азатлык». Перад гэтым рэдакцыя атрымлівала ад «Роскомнадзора» апавяшчэньні аб магчымым блякаваньні.

Частка сайтаў нейкі час была даступная ў абанэнтаў «Ростелекома».

Паводле дадзеных Globalcheck, такая ж сытуацыя з крамамі аплікацый App Store і Android Google Play.

«Сябры. Усё выглядае так, што сайт „Медузы“ заблякаваны ў Расеі. Абдымаем вас. Гэтыя часы пройдуць. Мы працягваем працу», — піша рэдакцыя «Медузы» ў Telegram.

Сайт «Настоящего времени» блякуецца ў Расеі з панядзелка 28 лютага.

Аднак існуюць спосабы абыходзіць блякаваньне.

​
XS
SM
MD
LG