Міжнародны паралімпійскі камітэт (МАК) паведаміў, што памяняў рашэньне адносна расейскіх і беларускіх спартоўцаў: яны ня змогуць прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях у Пэкіне.
Прэс-служба МАК паведаміла, што многія нацыянальныя камітэты, каманды і спартоўцы адмаўляліся спаборнічаць з расейцамі і беларусамі. Праз гэта правядзеньне спаборніцтваў было пастаўлена пад пагрозу.
«Для спартоўцаў-паралімпійцаў з пацярпелых краін: мы вельмі шкадуем, што на вас паўплывалі рашэньні, прынятыя вашымі ўрадамі на мінулым тыдні ў парушэньне алімпійскага перамір’я. Вы ахвяры дзеяньняў вашых урадаў», — адзначылі ў камітэце.
Раней арганізацыя была прыняла рашэньне дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў у нэўтральным статусе, але пазьней ёй давялося перагледзець гэтае пытаньне.
Паралімпійскія гульні-2022 у Пэкіне пройдуць з 4 па 13 сакавіка.
- Міжнародныя фэдэрацыі ўжо забаранілі расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у многіх іншых відах спорту, у тым ліку па біятлёне, валейболе, плаваньні, фігурным катаньні і канькабежным спорце. Усе гэтыя рашэньні зьвязаныя з уварваньнем расейскіх войскаў ва Ўкраіну.