Boeing спыніў абслугоўваньне авіякампаній з Расеі з-за яе агрэсіі супраць Украіны

Расейскія кампаніі карыстаюцца пераважна самалётамі Boeing  і Airbus
Расейскія кампаніі карыстаюцца пераважна самалётамі Boeing і Airbus

Спынена таксама абучэньне пілётаў у Расеі.

Boeing спыніў абслугоўванне расейскіх авіякампаній, якія цяпер ня змогуць атрымліваць запчасткі да самалётаў. Раней расейскія перавозчыкі атрымалі паведамленьне аб спыненьні супрацоўніцтва ад вядучых сусьветных вытворцаў авіяцыйных рухавікоў, камплектуючых і запчастак для самалётаў.

Вытворца рухавікоў CFM International абвясьціў расейскім авіякампаніям аб прыпыненьні ўсіх паставак авіязапчастак у Расею. Расійскія авіякампаніі выкарыстоўваюць каля 800 рухавікоў CFM56. Ім абсталяваны самыя папулярныя самалёты Airbus A320 і Boeing 737. Акрамя таго, Boeing прыпыніў падрыхтоўку пілётаў у Расеі.

Улады ЗША таксама закрываюць паветраную прастору краіны для расейскай авіяцыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы 1 сакавіка перад Палатай прадстаўнікоў і Сэнатам Кангрэсу ЗША са штогадовым пасланьнем «Аб стане краіны» (State of the Union).

Гэтаму рашэньню папярэднічалі кансультацыі паміж Эўразьвязам і ЗША па гэтым пытаньні. Эўразьвяз закрыў сваю паветраную прастору для расеійскіх самалётаў, гэта было ўведзена пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

United Airlines і лягістычная кампанія United Parcel Service заявілі 1 лютага, што прыпынілі палёты над паветранай прасторай Расіі, далучыўшыся да іншых буйных амэрыканскіх авіякампаній, Delta Air Lines і American Airlines.

​
XS
SM
MD
LG