Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны адказала на звароты грамадзян аб магчымым удзеле беларускіх вайскоўцаў у вайне ва Ўкраіне

Беларуска-расейскія вучэньні «Саюзная рашучасьць — 2022», 10 лютага 2022
Беларуска-расейскія вучэньні «Саюзная рашучасьць — 2022», 10 лютага 2022

У ведамстве заявілі, што ўдзелу ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» беларускія вайскоўцы на тэрыторыі Ўкраіны не прымаюць.

«Вайскоўцы выконваюць задачы ў адпаведнасьці з плянам падрыхтоўкі Ўзброеных Сіл па прызначэньні ў 2021/2022 навучальным годзе толькі ў межах граніц Рэспублікі Беларусь і ўдзелу ў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі на тэрыторыі Украіны не прымаюць», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

Пры гэтым учора, 27 лютага, Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны і пацьвердзіў запуск ракет з беларускага боку.

«Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэньнях расейскія войскі, былі запушчаны дзьве ці тры ракеты», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на выбарчым участку пасьля галасаваньня.

Таксама Лукашэнка заявіў, што ва Ўкраіне няма ні беларускіх салдатаў, ні ўзбраеньня, ні боепрыпасаў.

XS
SM
MD
LG