Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія школы атрымалі інструкцыі наконт «міратворчай апэрацыі» ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Школы ў шэрагу рэгіёнаў Расеі атрымалі рэкамэндацыі да ўрокаў аб вайне ва Ўкраіне з афіцыйнай пазыцыяй Крамля, паведамляе «Медуза».

У Томскай вобласьці скрыншоты матэрыялаў апублікаваў журналіст Андрэй Серафімаў. У Маскоўскай вобласьці копіі разьмясьціў тэлеграм-канал «Асьцярожна, навіны». Падобныя скрыншоты «Медуза» атрымала ад настаўніка з Калускай вобласьці.

Інфармацыю пацьвердзіла начальніца упраўленьня агульнай адукацыі Томскай вобласьці Ірына Грабцэвіч. Паводле яе, такія рэкамэндацыі атрымалі ўсе ва ўсіх школах вобласьці.

Указаньні атрымалі і маскоўскія навучальныя ўстановы, піша ВВС. Выданьне прыводзіць цытаты з дапаможніка для 9–11 клясаў:

«На жаль, ёсьць сілы, якія Расею арганічна ненавідзяць, якія цяпер робяць усё магчымае, каб пачаць вайну, каб праз тры-чатыры гады вы былі ўцягнутыя ў яе сьмяротныя жорны».

«Заморскія куратары паставілі страшную задачу перад украінскай уладай, перад будучымі пакаленьнямі — перамога над Расеяй, перамога любой цаной. Як кажуць: „Змагайся з Расеяй да апошняга ўкраінца“».

Матэрыял у цэлым паўтарае аргумэнты, якія выкарыстоўваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, каб апраўдаць уварваньне.

Напрыклад, на магчымае пытаньне «Гэта вайна з Украінай?» настаўніка просяць адказаць «З Украінай не вайна, а спэцыяльная міратворчая апэрацыя, накіраваная на стрымліваньне нацыяналістаў, якія прыгнятаюць расейскамоўнае насельніцтва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG