Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская на волі

Тацяна Гацура-Яворская
Тацяна Гацура-Яворская

Былую старшыню рады грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 27 студзеня каля будынку Генэральнага штабу.

«Адпусьцілі ў 5.30 раніцы мяне і 5 жанчын да суду, бо ў нас малалетнія дзеці.

Удзельнічала ў размовах, слухала чужыя, абмяркоўвалі паміж сабой размовы зь сілавікамі пра сытуацыю з вайной. На жаль — поўнае фіяска. Міліцыянтам усё роўна, у лепшым выпадку кажуць, што ня вераць ні ў ракеты з нашай тэрыторыі па Ўкраіне, ні ў тое, што беларусы паедуць ваяваць. Аднак былі і такія, якія наўпрост сказалі, што 8 гадоў Украіна бамбіць дзяцей на Данбасе і што даўно час „мачыць гэтых бандэраўцаў“. Проста глухая сьцяна», — напісала ў фэйсбуку Тацяна.

Агулам за 27 лютага на антываенных акцыях, што прайшлі ў Беларусі, а больш за ўсё ў Менску, сілавікі, паводле іхных зьвестак, затрымалі амаль 800 чалавек. У праваабаронцаў сьпіс з больш чым 700 прозьвішчамі.

XS
SM
MD
LG